Гомельскія памежнікі "тармазнулі" кантрабандны алкаголь і сала з Расіі

14 жніўня ў населеным пункце Селішча Добрушскага раёна гомельскія памежнікі спынілі аўтамабіль "ВАЗ", які ехаў з Расіі ў Беларусь. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, у аўто было 180 кг сала, якое перавозілі без адпаведных дакументаў. Груз належаў грамадзяніну Украіны, які ехаў як пасажыр.

Увечары ў тым жа населеным пункце памежнікі праверылі аўтамабіль "Крайслер", які таксама ехаў з Расіі. Яго кіроўца, жыхар Мазыра, перавозіў без дакументаў 26,5 л алкагольных напояў.

Сала і лікёра-гарэлачныя вырабы, а таксама абодва аўтамабілі перададзеныя для далейшага разбору супрацоўнікам падатковай інспекцыі і РАУС Добруша.

Фота: domovouyasha.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі