Гомельскіх пенсіянераў абакралі падчас “бясплатнага масажу”

Гомельскіх пенсіянераў абакралі падчас “бясплатнага масажу”

У Гомельскай і Магілёўскай абласцях актывізаваліся зламыснікі, якія на розных падставах заходяць у дамы людзей сталага веку. 10 студзеня дзве жанчыны пад выглядам медыцынскіх работніц трапілі ў кватэру да сямейнай пары (мужу і жонцы па 80 гадоў) і скралі 1,4 тысячы долараў. Адна ілжэмедработніца адцягвала ўвагу мужчыны размовамі, а другая рабіла нібыта бясплатны масаж яго невідушчай жонцы ў суседнім пакоі. Адтуль і зніклі грошы.

14 студзеня ў Глускі РАУС звярнулася вясковая жыхарка, у якой зніклі 17,6 тысяч долараў. Гэтыя грошы яна збірала на жыллё дзецям. У той дзень у вёску прыйшлі некалькі жанчын, якія хадзілі па дамах і траплялі туды з розных нагодаў. Заяўніца распавяла, што адна з госцяў стаяла на вуліцы, другая адцягвала яе ўвагу размовамі, а трэцяя хадзіла па доме. Затым гаспадыня адышла, калі яе папрасілі прынесці вады. Пасля яна выявіла знікненне грошай.

У Мінску і Мінскім раёне напрыканцы 2018 года зарэгістравалі 5 заяў аб пранікненні невядомых асоб у кватэры грамадзян сталага веку — госці прадстаўляліся работнікамі “Мінгаза”. Пасля такіх візітаў знікалі грашовыя ашчаджэнні. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку выявілі, што да злачынстваў маюць дачыненне грамадзяне Расіі, якія перыядычна прыязджаюць сюды з Разанскай вобласці. Дваіх мужчын злавілі 8 снежня пасля крадзяжу ў Калодзішчах. Выяўлена, што яны маглі здзейсніць сем такіх злачынстваў у сталіцы, Мінскім раёне і ў Віцебску, паведамляе прэс-служба МУС.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 15.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі