Гомельскі работнік педустановы жорстка зарэзаў маці

28-гадовы гамяльчук працаваў метадыстам у адной з адукацыйных устаноў горада. Яго падазраюць у забойстве 60-гадовай маці, перадае БелаПАН.

Па словах начальніка Гомельскага гарадскога аддзела Следчага камітэта Аркадзя Траццякова, забойства адбылося раніцай 3 ліпеня. Малады чалавек раней жыў у ЗША і там прыахвоціўся да курыльных сумесяў. Вярнуўшыся дадому, ён не расстаўся са згубнай звычкай. Маці спрабавала дапамагчы яму справіцца з залежнасцю, але безвынікова.

Відавочна, ужыванне курыльных сумесяў кепска адбілася на псіхіцы мужчыны. Раніцай 3 ліпеня, па словах меркаванага забойцы, ён пачуў нейкі голас, які загадаў яму: "Вазьмі нож і забі маці". Жанчына, якая атрымала больш за 20 удараў нажом, памерла ў лякарні.

Падазраванага ўзялі пад варту. Ідзе следства.

Фота — letnews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі