Гомельскі аблвыканкам паведаміў пра вынішчэнне ўсіх указальнікаў з лацінкай

На Гомельшчыне знішчылі ўсе ўказальнікі з лацінкай

На Гомельшчыне знішчылі ўсе ўказальнікі з лацінкай / t.me/zamkadomby

Гомельскі аблвыканкам у сваім тг-канале паведаміў, што ў вобласці больш няма ўказальнікаў на лацінцы.

"Як паказала абследаванне ўсіх населеных пунктаў і сеткі аўтамабільных дарог, у Добрушскім, Ельскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лоеўскім, Нараўлянскім, Кастрычніцкім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім, Рагачоўскім, Светлагорскім і Чачэрскім раёнах, назвы на лацінцы адсутнічалі. У астатніх такія знакі знайшліся, але на сёння ўжо замененыя", — заяўляе першая намесніца начальніка галоўнага ўпраўлення землеўпарадкавання Ганна Прыкота.

Яна дадае, што адмяніць выкарыстанне лацінкі ў назвах геаграфічных аб’ектаў да канца 2023 года запатрабаваў Лукашэнка.

Пры гэтым былі знішчаныя не толькі геаграфічныя ўказальнікі, але і навігацыйныя падказкі на англійскай мове на чыгуначных вакзалах, піша "Флагшток".

У Беларусі ўжо год актыўна ваююць з лацінкай. Асабліва шчыруе на гэтай глебе "інфаказачка" Вольга Бондарава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі