Гомель – Дынама (Мінск) – 4:4, выдалены гуляючы трэнер Хацкевіч

У Гомелі сёння прайшоў галоўны матч 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Сустракаліся “Гомель” і мінскае “Дынама”. Матч атрымаўся надзвычай цікавым і драматычным. Як не згадаць, што тэлевізіёншчыкі памыліліся – тэлеканал “Лад” запланаваў трансляцыю ў запісу матча “Шахцёра” і “Нёмана”, які завяршыўся ўнічыю 1:1 і відавочна саступае ў відовішчнасці гомельскаму паядынку.

“Гомель” на працягу матча неаднаразова вырываўся наперад, але дынамаўцы ўвесь час выраўнівалі лік. Пасля таго як Раман Васілюк забіў два галы і давёў лік да 3:1 на карысць гаспадароў, гуляючы трэнер “Дынама” Аляксандр Хацкевіч забіў два галы ў адказ – 3:3.

Да фінальнага свістка каманды абмяняліся галамі. У выніку баявая нічыя - 4:4. Ужо ў даданыя хвіліны з поля быў выдалены Хацкевіч.

Адзначым, што аўтсайдэр “Дарыда” нарэшце выйграла і сышла з апошняга радка ў турнірнай табліцы. З лікам 2:1 быў пераможаны магілёўскі “Днепр”.

"Віцебск" выйграў у "Смаргоні" з лікам 1:0. Брэсцкае "Дынама" згуляла ўнічыю 0:0 з "Мінскам".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі