Год таму вызвалілі Херсон. Удзел у гэтым прымалі беларускія добраахвотнікі

Беларускія добраахвотнікі 

Беларускія добраахвотнікі  / фото батальона "Террор"

Год таму Узброеныя сілы Украіны ўвайшлі ў Херсон, які быў пад расійскай акупацыяй да таго моманту амаль 8 месяцаў. Разам з УСУ вызвалялі Херсоншчыну ваяры беларускага падрадзелу “Тэрор”.

Напачатку вайны група беларускіх добраахвотнікаў ваявала ў Аляксандраўцы, Херсонская вобласць. У хуткім часе гэта група стала касцяком батальёна “Волат”. Сам Павел Волат дапамагаў ЗСУ арганізаваць выхад з акружэння некалькіх дзясяткаў украінскіх ваяроў, якія знаходзіліся ў мясцовай школе.

Летам 2022 гола батальён “Волат” змянілі на гэтым напрамку добраахвотнікі з батальёна “Тэрор”. У час аперацыі па дэакупацыі Херсонскай вобласці ў іх была свая пляцоўка працы, у якую не ўваходзіў непасрэдна горад.

У самым Херсоне адразу пасля яго вызвалення пабывалі толькі некалькі ваяроў батальёна. Яны прыехалі на ўзнагароджанне, адзін з беларусаў атрымаў Ордэн Багдана Хмяльніцкага з рук прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Асноўныя ж сілы падрадзелу тым часам займаліся пошукам загінулых пабрацімаў і ваяроў сумежных падрадзелаў, а таксама эвакуацыяй іх целаў.

У наступстве батальён "Тэрор" браў удзел у фарсіраванні ракі Дняпро ў раёне Новай Кахоўцы. Тады пагіб адзін з ваяроў “Тэрора” украінец Руслан Абломаў ("Русік"), а начальнік штаба Радзівон Батулін атрымаў параненне. Мы падрабязна распавядалі пра тыя падзеі ў гэтым матэрыяле:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі