Вы тут

Год гістарычнай памяці — ці амнезіі? Абмяркоўваем з Цімохам Акудовічам

Цімох Акудовіч

2022 год абвешчаны ў Беларусі "Годам гістарычнай памяці". Здавалася б, нядрэнна: ведаць сваю гісторыю і памятаць пра карані карысна для грамадзянаў кожнай краіны. Але ў сітуацыі з Беларуссю ёсць нюанс: пад "гістарычнай памяццю" ўлады разумеюць свае ідэалагічныя перакананні. Усё, што па-за імі, абвяшчаецца варожым і дэструктыўным. Гэта трэба забыць.

А сёння з Мінска прыйшла інфармацыя пра зусім ужо нахабнае перапісванне гісторыі. Супрацоўнікаў Інстытута гісторыі прымушаюць сцвярджаць, што савецкія кулі, знойдзеныя ў целах забітых у каляваенныя часы, насамрэч — нямецкія. Гэта каб генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны выглядаў пераканаўча.

Што ўлады хочуць, каб мы помнілі, а што хочуць забыць як страшны сон? Чаму "гістарычная памяць" пачынаецца сярэдзінай ХХ стагоддзя, а ад тысячы гадоў беларускай гісторыі да таго яны адмахваюцца? Што натхняе ў гісторыі Беларусі? Пра гэта размаўляем з гісторыкам Цімохам Акудовічам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.