Вы тут

Гітарыст Rammstein Паўль Ландэрс прыязджаў у Мінск пад чужым імем (відэа)

Паўль Ландэрс (справа) падчас знаходжання ў Мінску. Фота: vk.com/rammstein_vk

Гітарыст Rammstein Паўль Ландэрс у верасні 2018-га прыязджаў у Мінск пад чужым імем. Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь 1" распавёў нямецкі піяніст, дырыжор і імпрэсарыа Вільгельм Кайтэль. Было вядома, што гурт Rammstein знаходзіўся ў беларускай сталіцы 14-15 верасня. Пазней стала вядома, што ў студыі Дома радыё музыкі рабілі запісы з сімфанічным аркестрам і акадэмічным хорам Белтэлерадыёкампаніі. Праект быў рэалізаваны дзякуючы менавіта Кайтэлю, паведаміла прэс-служба БТ.

Цяпер жа Вільгельм Кайтэль (ён працуе ў Мінску над музычнай праграмай да Вялікадня) раскрыў некаторыя падрабязнасці таго візіту. Паводле яго слоў, ад пачатку была дамова з прадзюсарам і з гуртом Rammstein аб тым, што ніхто не будзе ведаць, куды яны ляцяць і што будуць рабіць.

"Гітарыст нават змяніў імя ў сваім пашпарце, каб ніхто не даведаўся падрабязнасці", — сцвярджае Кайтэль (Ландэрса тады апазналі на Зыбіцкай). Паводле яго слоў, "запіс прайшоў цудоўна", музыкі засталіся задаволеныя і гатовыя супрацоўнічаць і ў далейшым.

Падчас рэпетыцыі ў Мінску, верасень 2018-га. Фота: facebook.com/Rammstein