Германія заклікае РФ адмовіцца ад прызнання ДНР і КНР, ЗША ўводзяць санкцыі

Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні ДНР і ЛНР​ / kremlin.ru
Уладзімір Пуцін падпісаў указы аб прызнанні ДНР і ЛНР​ / kremlin.ru

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ, якім забараніў інвестыцыі ў Данецкую і Луганскую народныя рэспублікі, а таксама гандаль з гэтымі рэгіёнамі. Пад санкцыі патрапяць і ўсе асобы, якія вырашаць супрацоўнічаць з гэтымі рэгіёнамі. Аб гэтым дакуменце і амерыканскай рэакцыі на ўчорашняе рашэньне Расіі прызнаць самастойнасць украінскіх тэрыторый гаварылі на брыфінгу ў Белым доме.

Прадстаўнік Белага дома падкрэсліў, што гэта толькі першая рэакцыя ЗША. Наперадзе прыняцце эканамічных санкцый, якія Вашынгтон рыхтаваў сумесна з ЕС на выпадак ўварвання Расіі ў Украіну.

Прадстаўнікі еўрапейскіх краін асудзілі рашэнне Масквы прызнаць незалежнасць ЛНР і ДНР. У прыватнасці, улады Германіі заклікалі Маскву адмовіцца ад гэтага кроку. Такую пазіцыю на спецыяльна скліканым пасяджэнні Савета Бяспекі ААН агучыла пастаянны прадстаўнік Германіі пры арганізацыі, паведамляе ТАСС. Сталы прадстаўнік Францыі Нікаля дэ Рыўера назваў дзеянні Масквы парушэннем Статута ААН і нагадаў аб санкцыях. Прадстаўнік Кітая заклікаў Расію і Украіну ўстрымацца ад дзеянняў, якія маглі б прывесці да эскалацыі канфлікту.

Сталы прадстаўнік ЗША пры ААН Лінда Томас-Грынфілд назвала заявы Уладзіміра Пуціна аб ядзернай зброі ва Украіне няпраўдай.

"ЗША і іх саюзнікі не маюць намер прадастаўляць ядзерную зброю Украіне, і Украіна не хоча гэтага", — сказала яна. Яна таксама казала пра тое, што гэтая атака Расіі на тэрытарыяльную цэласнасць Украіны не была справакаваная. І наступствы гэтага кроку Масквы, на яе думку, будуць мець наступствы не толькі для Еўропы. ЗША расцэнваюць прызнанне Расіяй Данецкай і Луганскай народных рэспублік, а таксама ўвод расійскіх сіл у Данбас як падрыхтоўку падставы для ўварвання ва Украіну.

Пра пастанову Расіі прызнаць ДНР і ЛНР напярэдадні выказаліся таксама прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо і старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Яны абмеркавалі сітуацыю па тэлефоне. Прэс-служба канадскага прэм'ер-міністра пазней паведаміла, што лідэры асудзілі расійскі крок і заявілі аб санкцыях у адказ, а таксама аб цвёрдай прыхільнасці суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Украіны.

"Лідары таксама настойліва заклікалі Расію знізіць напружанасць і знайсці дыпламатычнае развязанне сітуацыі", — гаворыцца ў дакуменце.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін напярэдадні заявіў аб прызнанні суверэнітэту ДНР і ЛНР і падпісаў з лідарамі гэтых непрызнаных у свеце утварэнняў дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі