Германія паставіла Украіне чарговую партыю ваеннай тэхнікі

Украіна змагаецца / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua
Украіна змагаецца / https://www.facebook.com/GeneralStaff.ua

Германія паставіла Украіне чарговую партыю ваеннай тэхнікі, паведамляе bundesregierung.de. У новым спісе ваеннай дапамогі 30 бронемашын Dingo, 18 разведвальных дронаў, 5 вялікагрузных цягачоў M1070 Oshkosh.

Таксама ўрад Германіі паведаміў аб адпраўцы ва Украіну ракет для сістэм супрацьпаветранай абароны IRIS-T SLM (колькасць не ўдакладняецца). Першую такую зенітную ракетную ўстаноўку Украіна атрымала ад Германіі ў кастрычніку.

Падкрэсліваецца, што па меркаваннях бяспекі ўрад Германіі не распаўсюджвае інфармацыю аб спосабах і часе дастаўкі, пакуль не адбудзецца перадача.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі