Геолагу, літаратару і грамадскаму дзеячу Радзіму Гарэцкаму — 80 гадоў

7 снежня споўніся 80 гадоў беларускаму геолагу, літаратару і грамадскаму дзеячу Радзіму Гарэцкаму. Радзім Гарэцкі з'яўляецца заснавальнікам беларускай школы тэктаністаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ён добра вядомы і ў міжнародных навуковых колах. Імем Радзіма Гарэцкага названа некалькі відаў выкапнёвых арганізмаў.

Разам з тым, Радзім Гарэцкі з'яўляецца сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў і актыўным грамадскім дзеячам. Ён клапоціцца аб адраджэнні нацыянальнай культуры, аб захаванні спадчыны класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі