Генштаб Украіны паведамляе пра новыя вызваленыя населеныя пункты

Генштаб Украіны паведамляе пра новыя вызваленыя населеныя пункты

Генштаб Украіны паведамляе пра новыя вызваленыя населеныя пункты. Гэта Аляксандраўка, Фёдараўка, Украінка, Шастакова, Перамога ў Харкаўскай вобласці. Там жа расійскія войскі няўдала спрабавалі атакаваць Новую Дзмітроўку. Спробы атак украінскіх пазіцый адбываюцца і ў іншых кропках усходняга фронту. Не спыняюцца абстрэлы ўкраінскіх пазіцый.

Па ацэнках украінскага боку, у Беларусі застаецца да васьмі расійскіх пускавых установак "Іскандэр-М" і шэсць расійскіх самалётаў розных мадыфікацый, якія могуць задзейнічаць "для нанясення авіяцыйных і ракетных удараў па тэрыторыі Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі