Генсек Савета Еўропы: Беларусы заслужылі сумленныя і адкрытыя выбары

Беларусы заслужылі магчымасць "выбіраць свой урад праз сумленныя і адкрытыя выбары". Такое меркаванне ў інтэрв'ю БелаПАН выказаў генеральны сакратар Савета Еўропы Тэры Дэвіс.
"Я адчуваю велізарную сімпатыю да беларусаў. Я цудоўна знаёмы з беларусамі, бо ўжо чатыры разы прыязджаў у Беларусь з візітам", - падкрэсліў генеральны сакратар. Пры гэтым ён зазначыў, што ў найбліжэйшы час не плануе візіту ў Беларусь.

Каментуючы зварот дэпутатаў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы да еўрапейскіх урадаў з просьбай знізіць кошт шэнгенскіх віз для грамадзян Беларусі, Тэры Дэвіс зазначыў: "Я лічу, што ў беларусаў павінна быць магчымасць наведваць іншыя еўрапейскія краіны. Я б хацеў, каб яны ўбачылі розніцу паміж Беларуссю і іншымі краінамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі