Генсек ААН Антоніу Гутэрыш упэўнены, што Расія не пераможа Украіну. "Гэтую вайну немагчыма выйграць", — кажа ён. Таму Маскве давядзецца ісці на "сур'ёзныя перамовы" з Кіевам.
"Нават калі Марыупаль падзе, Украіна не можа быць заваяваная горад за горадам, вуліца за вуліцай, дом за домам", — цытуе словы генсека ААН "Бі-Бі-Сі". Гутэрыш заклікае спыніць ваенныя дзеянні. "Колькі ўкраінцаў і расіян будзе забіта, перш чым усе зразумеюць, што ў гэтай вайне няма пераможцаў — толькі тыя, хто прайграў?" — пытаецца ён.