Генпракурор Беларусі патрабуе жорстка караць п'яных кіроўцаў

Генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч настойвае, што трэба ўзмацніць жорсткасць пакарання за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане. Пра гэта "Інтэрфаксу" паведамілі Генпракуратуры. У 2007 годзе выяўлена больш за 53 тысячы фактаў кіравання транспартнымі сродкамі ў стане ап'янення. За паўторнае кіраванне ў такім стане ў 2007 годзе затрымана больш за 1600 асоб. Ад студзеня па травень 2008 года інспектары ДАІ затрымалі ўжо больш за тысячу чалавек, якія паўторна кіравалі транспартам у нецвярозым стане.

Дарэчы, за гэтае парушэнне Крымінальны кодэкс прадугледжвае штраф у памеры да 1 тысячы базавых велічынь. Аднак агульным правілам стала прызначэнне судамі пакарання (акрамя арышту або выпраўленчых прац) у выглядзе штрафу ад 40 да 100 базавых велічынь. У сувязі з гэтым Генпракурор і даручыў сваім падначаленым патрабаваць ад судоў больш жорсткіх мераў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі