Генпракуратура прыгразіла бацькам, якія хочуць хатняга навучання для дзяцей

Генпракуратура прыгразіла бацькам, якія хочуць хатняга навучання для дзяцей

Генпракуратура прыгразіла наступствамі бацькам, якія хочуць перавесці дзяцей са школаў на хатняе навучанне. 

Як прызнае прэс-служба Генпракуратуры, нагодай сталі заклікі ў Telegram-каналах. У іх дарослым прапануюць самастойна займацца са сваім дзіцем і адмовіцца ад наведвання школы. 

У пракуратуры заяўляюць, што навучацца дома, у адпаведнасці з арт. 160 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, вучні могуць па медыцынскіх паказаннях. Пералік такіх паказанняў зацверджаны пастановай Мінздароўя №44 ад 26 траўня 2011 года. 

Таксама дома могуць навучацца адораныя і таленавітыя навучэнцы на аснове індывідуальнага навучальнага плана. 

Далей пракуратура пералічвае адмоўныя бакі індывідуальнага навучання. Бацькі, маўляў, павінныя пастаянна кантраляваць дзяцей, сям'я нясе дадатковыя выдаткі. Для практычных заняткаў кшталту хіміі, фізікі, музыкі, біялогіі і фізкультуры дома, як правіла няма спецыяльнага абстлалявання. Бацькі не маюць ведаў ва ўсіх сферах, таму не могуць арганзіаваць навучанне па ўсіх прадметах. У дзіцяці, маўляў, кепска фармуюцца навыкі камунікацыі. 

"Адначасова бацькам неабходна ўлічваць і ведаць, што да тых з іх, хто перашкаджае атрыманню дзіцем агульнай базавай адукацыі ў любой яго форме, дзяржава, зыходзячы з інтарэсаў дзіцяці, можа прыняць пэўныя меры", — пагражае Генпракуратура. Паведамляецца, што спярша з бацькамі праводзяцца тлумачальныя гутаркі. А калі яны не дапамогуць, то "арганізуецца абарона дзіцяці ў рамках прававога механізму папярэджання сямейнай нядбайнасці". Сям'я могуць нават прызнаць у сацыяльна небяспечным становішчы (СНП). 

Масавае незадавальненне школамі ў беларусаў узнікла пасля апошніх прэзідэнцкіх выбараў. Выбарчыя камісіі нярэдка складалі настаўнікі школ, якія па сведчаннях назіральнікаў, займаліся фальсіфікацыямі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі