Генпракуратура прапануе караць за карыстанне паслугамі прастытутак

Адміністрацыйную адказнасць за карыстанне паслугамі прастытутак прапануе ўвесці ў Беларусі Генпракуратура.
Пра гэта ў панядзелак заявіў начальнік аддзела па нагляду за выкананнем правоў і свабодаў грамадзян Генпракуратуры Павел Радзівонаў, інфармуе "Інтэрфакс".

Пры гэтым ён адзначыў, што ў МУС накіраванае патрабаванне прыняць меры па блакіроўцы доступу да сайтаў, якія рэкламуюць паслугі прастытутак. Паводле звестак Генпракуратуры, у нашай краіне ў Інтэрнэце дадзены від паслуг найперш рэкламуюць жыхаркі Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі