Вы тут

Генпракуратура Беларусі купілася на інтэрнэт-фэйк пра дзеда прэзідэнта Дуды

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда

Генпракуратура Беларусі вывучае дзейнасць дзеда польскага прэзідэнта Анджэя Дуды, заявіў генпракурор Андрэй Швед на парламенцкай канферэнцыі "Гістарычная памяць: вялікая перамога, здабытая адзінствам".

"Цяпер мы актыўна дакументуем дзейнасць дзеда польскага прэзідэнта Дуды, які ўваходзіў у склад украінскага карнага батальёна, вызначыўся асаблівай жорсткасцю ў першую чаргу на тэрыторыі Мінскай і Віцебскай абласцей", — прыводзіць АНТ словы генпракурора.

У інтэрнэце працяглы час гуляе інфармацыя, быццам стрыечным дзедам Анджэя Дуды быў адзін з камандзіраў Украінскай паўстанцкай арміі Міхайла Дуда-Граменка. Насамрэч, гэта фэйк, заснаваны на падабенстве прозвішчаў. Як сведчыць польская Вікіпедыя, сваякі Анджэя Дуды і з боку бацькі, і з боку маці ваявалі ў час Другой сусветнай у польскай Арміі Краёвай на тэрыторыі Польшчы. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.