Генконсульства РФ у Крыме будзе выдаваць расійскія пашпарты "Беркуту"

Пра гэта паведамляецца на старонцы МЗС Расіі ў Facebook: "Генеральнаму консульству Расійскай Федэрацыі ў Сімферопалі даручана тэрмінова распачаць усе неабходныя меры для пачатку выдачы расійскіх пашпартоў байцам атрада "Беркут".





У пятніцу паведамлялася, што МУС Расіі запрасіла на працу ў рэгіянальныя падраздзяленні былых супрацоўнікаў ўкраінскай міліцыі, якія пакінулі Украіну. Ахвочых паабяцалі ўзяць на службу пасля афармлення расійскага грамадзянства, нагадвае ria.ru.





Спецпадраздзяленне МУС Украіны "Беркут" было ліквідаванае 26 лютага новым міністрам унутраных спраў краіны Арсенам Авакавым. Потым усіх байцоў "Беркута" паклікалі ў Севастопаль ў новаствораныя атрады самаабароны. У самім горадзе адмовіліся выконваць загад Авакава аб роспуску спецпадраздзялення.





Фота — ria.ru