Генерал Залужны расказаў, колькі ракет РФ запусціла па Украіне 26 студзеня

"Мэта расіян застаецца нязменнай — псіхалагічны ціск на ўкраінцаў і разбурэнне крытычнай інфраструктуры" / unian.net
"Мэта расіян застаецца нязменнай — псіхалагічны ціск на ўкраінцаў і разбурэнне крытычнай інфраструктуры" / unian.net

Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны генерал Валерый Залужны расказаў, колькі ракет РФ запусціла па Украіне 26 студзеня. Былі 55 пускаў ракет паветранага і марскога базавання (Х-101, Х-555, Х-47 "Кінжал", "Калібр", Х-59) з самалётаў Ту-95, Су-35, МіГ-31К і караблёў з акваторії Чорнага мора.

Супрацьпаветраная абароны Украіны знішчыла 47 крылатых ракет, 20 з іх — у раёне Кіева. Адзначаецца, што тры з чатырох кіраваных авіяцыйных ракет Х-59 не дасягнулі сваіх мэтаў.

"Мэта расіян застаецца нязменнай — псіхалагічны ціск на ўкраінцаў і разбурэнне крытычнай інфраструктуры. Але нас не зламаць!" — заявіў Залужны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі