Гендырэктар "Ждановічаў" гатовы кампенсаваць дзяржаве 85 мільярдаў рублёў

Генеральны дырэктар рынку "Ждановічы" Яўген Шыгалаў гатовы кампенсаваць дзяржаве ўрон у памеры 85 мільярдаў рублёў і просіць вызваліць яго ад крымінальнай адказнасці. Адпаведны зварот ён накіраваў кіраўніку дзяржавы.

Пра гэта паведаміў міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў. Ён адзначыў, што міністэрства мае намер падтрымаць Шыгалава ў яго звароце аб памілаванні, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, гендырэктар рынка быў арыштаваны на пачатку красавіка мінулага года. Яго абвінавацілі ў злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі.

26 чэрвеня ён быў вызвалены з-пад варты пад заклад у 10 мільярдаў рублёў. Асноўным эпізодам, які ставіўся ў віну бізнесмену, з'яўляецца нямэтавае выкарыстанне і захоп зямель.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі