Гендырэктар мінскага прадпрыемства будаваў свой дом сіламі падначаленых

Гендырэктар мінскага прадпрыемства будаваў свой дом сіламі падначаленых

Гендырэктар мінскага прадпрыемства будаваў свой дом у Мінскім раёне сіламі падначаленых. Ён выкарыстоўваў таксама будаўнічую тэхніку і транспарт, які належыць прадпрыемству. Як адзначае прэс-служба мінскай міліцыі, у факце выкарыстання тэхнікі не было б ніякага крыміналу, бо статут адкрытага акцыянернага таварыства дапускае яе выкарыстанне работнікамі. Але ж аплаты альбо не было зусім, альбо яна здзяйснялася не ў поўным аб'ёме. Страты склалі каля 50 мільёнаў рублёў.

У адносінах генеральнага дырэктара распачалі крымінальную справу па артыкуле "Злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі