Вы тут

Гендырэктар мінскага "Дынама" расказаў пра заробкі ў клубе

Дзмітрый Баскаў / АНТ

Хакеістам, якія гуляюць у Кантынентальнай хакейнай лізе, нельга плаціць ніжэй за 4800 долараў. Пра гэта генеральны дырэктар мінскага "Дынама" Дзмітрый Баскаў распавёў на тэлеканале АНТ. 

Пры гэтым ён дадаў, што не ўсе гульцы мінскага клуба атрымліваюць такі высокі па беларускіх мерках заробак.

"Маладым гульцам ва ўзросце да 20 гадоў рэгламент дазваляе плаціць менш. Менавіта таму ў нас ёсць заробкі, якія саступаюць нават тым, што існуюць у чэмпіянаце Беларусі", — прызнаўся хакейны менеджар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.