Гендырэктар "Беларуськалія": Трэба ўжо забываць пра калійны скандал

"Я лічу, што ўжо час забываць скандал у калійнай галіне, — цытуе словы гендырэктара "Беларуськалія" РІА "Новости". — Неабходна аднаўляць рынак, які быў разбураны заявай "Уралкалія" 30 ліпеня [аб спыненні супрацоўніцтва з Беларускай калійнай кампаніяй]".





Пры гэтым Кірыенка заявіў, што найбольш ён незадаволены адмовай "Уралкалія" ад прыярытэту кошту ў сваёй стратэгіі продажаў.

 

Нагадаем, кіраўніка "Уралкалія" Уладзіслава Баўмгертнера затрымалі 26 жніўня, у Мінску ў аэрапорце пасля сустрэчы з прэм'ерам Міхаілам Мясніковічам. Гендырэктар “Уралкалія” нанёс шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі, заявіў Следчы камітэт Беларусі. Баўмгертнеру выстаўленае абвінавачанне ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Следчы камітэт паведаміў, што страты па справе Беларускай калійнай кампаніі ацэньваюцца на 100 млн долараў. Баўмгертнер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ.

Фота — БЕЛТА