Раварыст, які назваў беларускую мову мёртвай, скончыў кар'еру: праблемы з сэрцам

Раварыст, які назваў беларускую мову мёртвай, скончыў кар'еру: праблемы з сэрцам

Найлепшы беларускі велагоншчык на шашы Васіль Кірыенка паведаміў, што завяршае спартовую кар'еру — у яго выявілі праблемы з сэрцам.

"Гэта сумны дзень, але я вымушаны прыслухацца да парад лекараў каманды. У мяне была выдатная кар'ера, я атрымліваў асалоду ад кожнага яе моманту. Гэта было неверагоднае падарожжа. Удзячны ўсім, хто мяне падтрымліваў", — перадае TUT.by словы Кірыенкі.

Кіраўнік яго каманды Team Ineos Дэйв Брэйлсфард з гонарам адзначыў, што ім пашанцавала быць разам на працягу сямі сезонаў. Стыль Кірыенкі ён назваў асаблівым: "Васіль ехаў ва ўпэўненай і роўнай пазіцыі, выдаючы неверагодную магутнасць гадзіну за гадзінай. З павелічэннем намаганняў толькі нязначна змянялася яго грымаса".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі