Генадзь Шульман: Джо Кокер дакладна выступіць у Мінску

18-га траўня на мінскім стадыёне “Трактар” адбудзецца сольны канцэрт легендарнага англійскага блюз-рокавага спевака Джо Кокера. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар прадюсерскага цэнтру “Клас-клуб Iнтэртэймэнт” Генадзь Шульман. Ён дадаў, што гэта будзе першы і апошні канцэрт музыкі ў Мінску, бо такія зоркі звычайна ўвагі на Мінск не звяртаюць. Джо Кокер жа наведае беларускую сталіцу ў межах сусветнага тура ў падтрымку новага альбома.

Генадзь Шульман: “Месяц ужо то “так”, то “не”. Гэта не проста такога артыста запрасіць у Беларусь, проста ён вельмі дарагі. У туры яны Мінск увогуле не планавалі, так выпадкова склалася мазаіка”.

Нагадаю, што за сваю кар’еру Джо Кокер выдаў мноства альбомаў, а яго песні да гэтага часу натхняюць маладых выканаўцаў. А апошні альбом спевака Hymn for My Soul, які быў выдадзены ў 2007 годзе, стартаваў у сусветных чартах з дзевятага месца і заставаўся ў Top 40 пяць тыдняў.

Дадам, што квіткі на канцэрт у Мінску будуць каштаваць ад 90 да 230 тысячаў беларускіх рублёў.

Гальяш Валынец, музычная рэдакцыя Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі