Генадзь Бураўкін: Маё сэрца, як кажуць, трымалі ў руках…

Днямі беларускі паэт Генадзь Бураўкін вярнуўся дадому з лякарні. 16 красавіка яму зрабілі складаную аперацыю на сэрцы — шунтаванне.

У размове з Еўрарадыё літаратар распавёў, што адчувае сябе добра і збіраецца неўзабаве з’ехаць на лецішча, каб далей аднаўляцца пасля хваробы.

“Аперацыя была цяжкая. Мяне, як кажуць, разразалі, вымалі і трымалі маё сэрца. Тры месяцы пасля аперацыі — гэта самы першы такі строгі этап. Мне яшчэ патрэбны месяц гэтага перыяду пражыць. А потым трэба прытрымлівацца рэжыму, прытрымлівацца рэкамендацый медыцынскіх. Але ўжо з кожным месяцам, спадзяюся, буду адчуваць сябе лепей. І, як кажуць урачы, праз год пасля аперацыі (калі ўсё будзе добра, на што, бясспрэчна, я спадзяюся) я магу пачынаць нармальнае прывычнае жыццё. І, можа быць, забыцца на тыя праблемы са здароўем, якія былі”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі