Генацыд — тут, патрыятызм — там: як ідэалогія пранікае ў школьныя прадметы

Патриотическое воспитание в школах Беларуси

"Патрыятычнае выхаванне" ў школах Беларусі / Belsat

Чыноўнікі ад адукацыі штогод выпускаюць рэкамендацыі па выкладанні школьных прадметаў у новым навучальным годзе. Разам з навучальнымі праграмамі гэтыя рэкамендацыі — тое, чаго павінны прытрымлівацца ўсе настаўнікі. І да 2023/2024 навучальнага года для школьнікаў у Беларусі падрыхтавалі забойны зарад ідэалагічнага выхавання.

Генацыд — усюды

Ідэю генпракурора Андрэя Шведа пра расследаванне "генацыду беларускага народа" актыўна асвятляюць не толькі дзяржаўныя СМІ. Цяпер пра яго абавязкова будуць распавядаць і школьнікам — і не на пазакласных гадзінах, а падчас выкладання розных дысцыплін.
У курсе па гісторыі Беларусі гэта гучыць хаця б крыху лагічна. У рэкамендацыях пішуць:

"Гэтую інфармацыю неабходна данесці да ведама навучэнцаў IX, XI класаў пры вывучэнні адпаведных тэм па гісторыі Беларусі".

Программа факультатива "Основы православной культуры" в Беларуси

Адзін з практычных заняткаў прапаноўвае "гутарку са святаром і ўрачом-сэксолагам на тэму "Пажыццёвы цяжар грахоў юнацтва".

Нечакана — пазітыўнае

Сярод факультатываў у наступным навучальным годзе прапануюць і аглядны па папулярнай музыцы XX і XXI стагоддзя. І ў гэтым факультатыве рэкамендуюць знаёміць дзяцей не толькі з The Doors і Pink Floyd, але і з беларускімі музыкамі. У спісе ёсць "N.R.M.", "Крама", "Уліс" і "Крыві". Хоць нешта пазітыўнае, але, на жаль, гэты факультатыў будзе даступны далёка не ва ўсіх школах.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі