"Газпром" выплаціў $625 млн і павялічыў сваю долю ў "Белтрансгазе" да 25%

"Газпром" павялічыў сваю долю ў ААТ "Белтрансгаз" з 12,5 да 25%. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў прэс-службе расійскай кампаніі.
"Газпром" зрабіў плацеж за чарговыя 12,5% акцый "Белтрансгазу" яшчэ 31 студзеня. 8 лютага акцыі паступілі на рахунак расійскай кампаніі. Сума плацяжу склала 625 мільёнаў долараў.

Нагадаем, згодна з дамовай аб стварэнні сумеснага прадпрыемства, штогод на працягу чатырох гадоў "Газпром" будзе набываць 12,5% акцый кампаніі. Расійскі бок набудзе права ўласнасці і карпаратыўнага кіравання толькі пасля поўнага выкупу 50% акцый "Белтрансгазу".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі