"Газпрам" пацвердзіў, што "Белтрансгаз" не мае запазычанасці

У прэс-службе "Газпрама" пацвердзілі інфармацыю аб тым, што "Белтрансгаз" "не мае запазычанасці перад расійскай кампаніяй".

Пры гэтым супрацоўнік прэс-службы не стаў удакладняць суму і тэрміны пагашэння беларускага доўгу. Нагадаем, 16 ліпеня "Газпрам" заявіў аб магчымым звароце ў суд у выпадку далейшага невыканання беларускім бокам абавязацельстваў па поўнай аплаце паставак газу.

Сутнасць канфлікту ў тым, што ў другім квартале 2008 года Беларусь плаціла за газ па цане першага: 119 долараў за тысячу кубаметраў замест 128, як вызначана формулай, закладзенай у кантракце паміж "Газпромом" і "Белтрансгазам" ад 31 снежня 2006 года. Паводле падлікаў расійскіх экспертаў, сума запазычанасці Беларусі за другі квартал склала 45 мільёнаў долараў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі