"Газета Слонімская" працягвае выходзіць нават пасля выгнання з офісу

Незалежная "Газета Слонімская" працягвае выхад. Свежы нумар выдання ўчора быў аддрукаваны і сёння распаўсюджваецца — як у гандлі, так і па падпісцы. Пра гэта ў інтэрв'юЕўрарадыё паведаміў галоўны рэдактар газеты Віктар Валадашчук.  Асноўная задача, якая стаіць перад выданнем, — гэта арганізаваць прыём падпіскі і рэкламы, кажа рэдактар.

Валадашчук: Рэкламу прымаем амаль на вуліцы каля таго месца, дзе раней знаходзілася наша рэдакцыя. Бо людзі ідуць туды, хоць мы далі аб'яву ў газеце, як трэба запаўняць рэкламоўку і на які рахунак адпраўляць грошы.

Галоўны рэдактар шукае памяшканне для прыёму падпіскі і рэламы. А журналісты "Газеты Слонімскай" цяпер працуюць у сябе на кватэрах. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі