Газ у абмен на незалежнасць — як адбіцца ад прымусу да інтэграцыі?

Газ у абмен на незалежнасць — як адбіцца ад прымусу да інтэграцыі?

“Спачатку дыялог па інтэграцыі, а потым — перамовы па коштах на газ”, — заяўляе расійскі віцэ-прэм’ер Дзмітрый Козак. У адказ кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам пераконвае, што Беларусь і Расія крок за крокам рухаюцца ў развіцці інтэграцыйных працэсаў. “Гэтага [аб’ядноўвацца ў адну дзяржаву] сёння рабіць не трэба. Нават размаўляць на гэтую тэму”, — кажа беларускі лідар. Усё гэта адбываецца на фоне хуткай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна і гучнай прапановы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага правесці ў Мінску сустрэчу з Пуціным і Трампам.

Чаму Лукашэнка і Пуцін маюць адны “дамоўленасці” наконт інтэграцыі Беларусі і Расіі, а расійскія чыноўнікі агучваюць зусім іншыя патрабаванні? Адкуль у заявах беларускага пасла ў Расіі Сямашкі панічныя настроі? Лукашэнка сапраўды “адбіваецца” ад намераў Масквы “інтэграваць” Беларусь у склад Расіі ці толькі робіць выгляд? Чаго чакаць ад перамоў лідараў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу 18 ліпеня? Ці паедзе Трамп у Мінск і якія выгады дае нашай краіне прапанаваная Зяленскім сустрэча?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць палітычны аналітык Валерый Карбалевіч і кіраўнік Цэнтра стратэгічных і геапалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі