Гайдукевіч расказаў пра свае слёзы і ляльку Барбі

Алег Гайдукевіч

Алег Гайдукевіч / Калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Алег Гайдукевіч, які нядаўна апублікаваў у сваім тэлеграм-канале дзікпік, вырашыў паразважаць пра беларускае кіно. У інтэрв'ю "СБ.ТБ" ён нагадаў, якую задачу паставілі новаму гендырэктару "Беларусьфільма": "Нам не трэба здымаць шмат, не трэба спаборнічаць, давайце здымем адзін добры фільм раз за пяць гадоў". Гайдукевіч прызнаўся, што яго вельмі ўразіў мастацкі фільм "Брэсцкая крэпасць". Ён глядзеў яго "са слязамі на вачах". Ды прапануе пра вайну і партызан "здымаць і здымаць".

"І нашы дзеці павінны расці на такіх фільмах, — кажа дэпутат. — На чым яны растуць, то ў іх і ў галаве. "Спанч Боб" таксама можна паглядзець, але трэба даваць і патрыятычны якасна зняты кантэнт".

А вось лялька Барбі Алегу Гайдукевічу не падабаецца: "Барбі вонкава мне не падабаецца. Нашы савецкія лялькі былі прыгажэй. Барбі нічога добрага дзецям не нясе".

Дэпутат супраць забароны галівудскіх фільмаў. "Чым больш забараняць, тым больш паглядзіш, — кажа ён. — Памятаю свае 16 гадоў — я глядзеў усё, што забаранялі. Калі мне дзядуля, бабуля ці настаўнік казалі не глядзець, вечарам глядзеў. Не чытаць — пачытаю".

Добрая парада беларусам ад лукашыста: глядзець і чытаць тое, што забараняе прапаганда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі