Ганна Канапацкая ідзе ў прэзідэнты

Ганна Канапацкая ідзе ў прэзідэнты

Ганна Канапацкая ідзе ў прэзідэнты. Пра гэта яна аб'явіла ў сераду на прэс-канферэнцыі ў "Прэзідэнт-гатэлі" ў Мінску. Лозунг палітыка "Я зраблю!". Кіраўнік яе штабу — фронтавец Ігар Лялькоў.

Канапацкая лічыць, што Палата прадстаўнікоў сёмага склікання незаконна прызначыла прэзідэнцкія выбары, паколькі палата шостага склікання датэрмінова спыніла свае паўнамоцтвы, што з'яўляецца парушэннем Канстытуцыі. Палітык з гэтай нагоды звярнулася са зваротамі ў Генпракуратуру і Вярхоўны суд, атрымала адтуль адпіскі. Цяпер жа Ганна Канапацкая звяртаецца ў Палату прадстаўнікоў у справе звароту ў Канстытуцыйны суд. На гэта патрэбны час, таму Канапацкая пакуль "працягвае сваю палітычную кампанію", стварыла ініцытыўную групу, якую збіраецца рэгістраваць. Яна лічыць, што вынікі выбараў, прызначаных з парушэннем заканадаўства, будуць несапраўднымі.

Ганне Канапацкай 43 гады. Яна — юрыст, была сябрам Аб'яднанай грамадзянскай партыі, дэпутатам Палаты прадстаўнікоў (2016-2019).

Ганна Канапацкая ідзе ў прэзідэнты
Ганна Канапацкая ідзе ў прэзідэнты
Ганна Канапацкая ідзе ў прэзідэнты
Ганна Канапацкая ідзе ў прэзідэнты
Ганна Канапацкая ідзе ў прэзідэнты
Ганна Канапацкая ідзе ў прэзідэнты

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі