Вы тут

Ганна Гуськова выйграла бронзу на этапе Кубка свету па фрыстайле

Ганна Гуськова / mst.by

Ганна Гуськова заняла трэцяе месца на этапе Кубка свету па фрыстайле ў ЗША. Яшчэ адна беларуска Ганна Дзяруга была шостай.

У Гуськовай гэта ўжо другая бронза ў сезоне. Этап у ЗША — перадалімпійскі, пасля яго вызначацца ўладальнікі ліцэнзій на Гульні ў Пекін.

Ганне Гуськовай 29 гадоў, яна — алімпійская чэмпіёнка 2018 года. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га ў Беларусі фрыстайлістка падпісала ліст спартсменаў супраць гвалту сілавікоў і за новыя выбары.

twitter.com/FISfreestyle

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.