Вы тут

Гандлёвая сетка Leroy Merlin ліквідуе сваю юрыдычную асобу ў Беларусі

Сетка Leroy Merlin пакідае беларускі рынак / retail-loyalty.org

Міжнародная сетка крам Leroy Merlin пакідае беларускі рынак і ліквідуе сваю юрыдычную асобу ў нашай краіне, піша officelife.media. 

Кампанія "Леруа Мерлен Бел" была зарэгістраваная ў Мінску ў 2015 годзе, але за гэты час не адчыніла ніводнай крамы. Праўда, рыхтавалася адкрыццё гіпермаркета ў раёне мінскага рынку Ждановічы. Крама мусіла заняць плошчу 10 тысяч квадратных метраў. Яшчэ 2 тысячы квадратных метраў планавалі аддаць пад склад, а пад вулічны павільён аддзела "Сад" адводзілася яшчэ 1 тысяча квадратным метраў

У лістападзе 2020-га стала вядома, што адкрыццё гэтага гіпермаркета прыпыняецца на няпэўны тэрмін, але гаворкі пра закрыццё кампаніі не ішло.

Leroy Merlin — міжнародная гандлёвая сетка з таварамі для будаўніцтва, аздаблення і ўладкавання дома, дачы і саду. Яе штаб-кватэра размяшчаецца ў Францыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.