У Ганцавіцкім раёне ў доме згарэў мужчына — шукаў дакументы, не паспеў выйсці

У Ганцавіцкім раёне ў доме згарэў мужчына — шукаў дакументы, не паспеў выйсці

У Ганцавіцкім раёне на пажары ў жылым доме загінуў мужчына. Як паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС, гэта здарылася пад вечар 22 сакавіка ў вёсцы Вялікія Круговічы. На момант прыбыцця на месца пажарных дах дома быў цалкам ахоплены агнём, драўляны аднапавярховы дом гарэў таксама знутры.

На вуліцы была гаспадыня, жанчына 1955 года нараджэння. Яна паведаміла выратавальнікам, што ў доме знаходзіцца яе сын, мужчына 1980 года нараджэння. Калі пачаўся пажар, ён дапамог маці выйсці, а затым вярнуўся ў дом, каб забраць дакументы, але выбраться не паспеў. Пажарныя знайшлі яго мёртвым на падлозе ў жылым пакоі.

Цяпер высвятляецца прычына пажару.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі