Гамяльчук хоча адзначаць дзень нараджэння разам з Лукашэнкамі

Гамяльчук Уладзімір Няпомняшчых 8 верасня звярнуўся ў ЗАГС Чыгуначнага раёна. Ён папрасіў перанесці яго дзень нараджэння з 1 верасня на 31 жніўня. У якасці матыву ў заяве мужчына адзначыў, што хоча, каб у яго дзень нараджэння быў "у адзін дзень з Колем Лукашэнкам і яго татам Лукашэнкам Аляксандрам Рыгоравічам". У заяве Няпомняшчых напісаў, што нарадзіўся 1 верасня 1952 года. "У гэты дзень, толькі ў 1939 году, пачалася Другая сусветная вайна. Ужо на працягу больш за 50 гадоў гэта падзея азмрочвае мой дзень нараджэння. Відаць, дае асадак пачатак страшнай крывавай трагедыі мільёнаў ні ў чым не вінаватых людзей", — цытуе БелаПАН заяву гамельчука.

Дарэчы, заяву ў гомельскім ЗАГСе ў Няпомняшчых прынялі. Адно што прапанавалі запоўніць яе на адмысловым бланку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі