Гамяльчанка падала ў суд на настаўніцу, якая парвала яе дачцэ вуха

Гамяльчанка падала ў суд на настаўніцу, якая парвала яе дачцэ вуха

Гамяльчанка падала ў суд Савецкага раёна Гомеля заяву з просьбай пачаць крымінальную справу на настаўніцу гімназіі №71. Пра гэта “Народнай Волі” распавяла памочніца старшыні суда Ніна Здаравец. Нагодай стаў інцыдэнт з дачкой заяўніцы: настаўніца парвала дзяўчынцы вуха на ўроку. 

Здарэнне, пра якое паведамляла Еўрарадыё, адбылося сёлета 21 студзеня. Настаўніца пачатковых класаў, якая мае званне "Настаўнік года-2017", на ўроку схапіла дзяўчынку-трацякласніцу за вуха і тузанула. У выніку медыкам давялося накладваць швы дзіцяці.

Праверкай інцыдэнту па заяве займаўся Савецкі РАУС Гомеля. Аднак вынікі праверкі міліцыя не агучвала, заявіўшы пра інтарэсы малалетняй школьніцы. Вядома толькі, што ў дзеяннях настаўніцы ёсць прыкметы складу злачынства — “Наўмыснае нанясенне лёгкага цялеснага пашкоджання” (артыкул 153 Крымінальнага кодэкса). За гэта прадугледжваюцца чатыры віды санкцый: грамадская праца, штраф, папраўчыя работы на тэрмін да аднаго года, а таксама арышт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі