Гамельчукоў з Новым годам будуць віншаваць двухметровыя трансформеры

Гамельчукоў з Новым годам будуць віншаваць двухметровыя трансформеры

Каля галоўнай ялінкі Гомеля ў навагоднюю ноч чакаецца насычаная забаўляльная праграма, інфармуе БЕЛТА.

За паўгадзіны да паўночы тут пачнецца святочнае дзейства. Арганізатары абяцаюць канцэртна-забаўляльную праграму ў выкананні танцораў і вакалістаў Гомеля, а таксама сэты з папулярных кампазіцый у выкананні найлепшых дыджэяў горада.

Акрамя таго гамельчукі змогуць пабачыць фаер-шоў у выкананні мясцовых тэатраў агню. А своеасаблівай "разынкай" свята стане навагодняе віншаванне ад двухметровых трансформераў.

Пасля надыходу Новага года гараджане змогуць паўдзельнічаць у конкурсах на лепшую пару, лепшы карнавальны касцюм і лепшае віншаванне з Новым годам. Для пераможцаў падрыхтавалі разнастайныя прызы. Напрыклад, самая арыгінальная пара навагодняй ночы адправіцца на бясплатную вячэру ў адзін з рэстаранаў Гомеля.

Канцэртна-забаўляльныя праграмы будуць арганізаваныя і каля чатырох цэнтральных ялінак у кожным раёне Гомеля. Там шоў пачнецца ў 0.30 і прадоўжыцца да 2-й гадзіны.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі