Гамельчукі месяцамі дамагаюцца асвятлення дзіцячага садка

Жыхары Гомеля на працягу васьмі месяцаў дамагаюцца ад чыноўнікаў рамонту і аднаўлення вонкавага асвятлення на тэрыторыі дзіцячага садка № 143 "Вясёлка". Пра гэта БелаПАН паведаміў гамяльчук Андрэй Аксёнаў.У сакавіку 2008 г. ён і яшчэ некалькі грамадзянаў звярнулі ўвагу, што тэрыторыя дзіцячага садка не асвятляецца. Замест лямп на ўсіх сямі ліхтарах тырчаць канцы электраправодкі. Сітуацыя заставалася нязменнай на працягу месяца, таму 14 красавіка грамадзяне вырашылі звярнуцца ў гарвыканкам з адпаведнай заявай. Праз тыдзень яны атрымалі адказ ад дырэктара прадпрыемства "Гомельгарсвятло" аб тым, што вонкавае асвятленне тэрыторыі яслей-сада № 143 "Вясёлка" на балансе прадпрыемства не знаходзіцца, работы па рамонце і тэхабслугоўванні могуць быць выкананыя "пасля заключэння дагавора і аплаты". Пасля гэтага аддзел адукацыі Чыгуначнага раёна папрасіў "Гомельгарсвятло" аказаць "бязвыплатную дапамогу па рамонце асвятлення". У маі грамадзянам-заяўнікам гарвыканкам паведаміў, што вонкавае асвятленне ў гэтай установе адрамантаванае і знаходзіцца ў спраўным стане, аднак святла і далей не было. У лістападзе грамадзяне звярнуліся да старшыні аблвыканкама Аляксандра Якабсона са скаргай на тое, што службовыя асобы гарвыканкама даюць грамадзянам заведама недакладную і неправераную інфармацыю, парушаючы іх правы. Скарга была перанакіраваная ва ўпраўленне адукацыі, адкуль грамадзяне атрымалі адказ, што "асвятленне дзіцячага садка ажыццяўляецца пражэктарамі, размешчанымі па перыметры даху, і свяцільнямі над кожнай уваходнай групай". "Нехта праявіў выкрутлівасць, і замест доўгачаканага рамонту ўсе сем апор непрацуючых ліхтароў на працягу двух тыдняў былі дэмантаваныя", — сказаў А.Аксёнаў. Пасля 20 лістапада дзіцячы садок асвятляе адзіны ліхтар над уваходам Аблвыканкам пакуль маўчыць.

БелаПАН 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі