Гамельчукі былі рабамі на расійскіх будоўлях па віне суайчыннікаў

Гучны разгляд па справе беларускай групоўкі, якая на працягу больш чым двух гадоў займалася гандлем людзьмі, ідзе ў гэтыя дні ў адным з судоў Гомельскай вобласці. Галоўным падазраваным стаў 31-гадовы выхадзец Гомельшчыны, якога на днях затрымалі ў Маскве. Яшчэ дваіх яго напарнікаў (жанчыну і мужчыну) затрымалі ў Расіі (жанчыну - у Маскве, мужчыну - на Далёкім Усходзе), трэцяга - у Гомельскай вобласці.

"Банда зарабляла тым, што пастаўляла на будоўлі ў Расію нашых мужчын, -паведаміў «КП в Белорусии» упаўнаважны па інфармацыі і грамaдскіх сувязях МУС Беларусі Алег Слепчанка. - Людзям абяцалі добры заробак - да 1000 долараў у месяц. Аднак як толькі людзей прывозілі ў Маскву, у іх забіралі пашпарты і прымушалі іх да самых цяжкіх і чарнавых прац. Ні аб якіх працоўных дамовах з беларусамі і гаворкі быць не магло. Грошай, натуральна, ім ніхто не плаціў, эксплуататары толькі давалі мужчынам на абед суп. Тых, хто супраціўліўся, заганялі ў адмысловыя клеткі і аблівалі халоднай вадой узімку. Усяго па факце праверкі праходзяць больш за 80 пацярпелых - жыхароў Гомельскай вобласці. Цалкам магчыма, што гэтая лічба падчас следстваў можа вырасці".

Яшчэ ў канцы мінулага гадa супраць падазраваных узбудзілі крымінальную справу па артыкуле 181 Крымінальнага кодэкса РБ («Гандаль людзьмі»). Цяпер вырашаецца пытанне аб выдачы беларускаму боку затрыманых. Па запэўненнях следства, гэта першы ў Беларусі судовы працэс, у якім задзейнічана такая колькасць пацярпелых ад працоўнай эксплуатацыі за мяжой.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі