Галоўнымі праблемамі на Алімпіядзе-2008 будуць спёка і пераклад

Галоўнымі праблемамі для беларускіх спартоўцаў на Алімпіядзе-2008 у Пекіне будуць спякота і цяжкасці перакладу. Такое меркаванне намесніка старшыні Дырэктарата нацыянальных каманд Рэспублікі Беларусь Анатоля Іванова перадае БЕЛТА. Спартовы чыноўнік лічыць, што ад узмоцненай працы кандыцыянераў у спёку спартоўцы могуць застудзіцца. Таму абслуговы персанал будзе максімальна старацца дапамагчы спартоўцам у цяжкіх кліматычных умовах.

Значнай праблемай для беларускай дэлегацыі будзе таксама адсутнасць кваліфікаваных перакладчыкаў. Кітайскія валанцёры ў пераважнай большасці не валодаюць ні англійскай, ні рускай, ні беларускай  мовамі. Прычым гэта датычыць нават персаналу на міжнародных аб'ектах, у тым ліку гатэлях.

У вырашэнні гэтай праблемы нашай камандзе дапамогуць прадстаўнікі беларускай амбасады: яны падзеляцца персаналам, які валодае кітайскай мовай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі