Галоўным трэнерам моладзевай зборнай па футболе стаў Міхаіл Мархель

Галоўным трэнерам моладзевай зборнай па футболе стаў Міхаіл Мархель

Міхаіл Мархель стаў новым галоўным трэнерам моладзевай зборнай Беларусі па футболе (U-21). На гэтай пасадзе ён змяніў Людаса Румбуціса

Адпаведнае рашэнне было прынятае 4 снежня на пасяджэнні выканкама асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", інфармуе прэс-служба АБФФ.

Мархелю 52 гады. Апошнім часам ён працаваў з юнацкімі зборнымі Беларусі розных узростаў. 

Пры Румбуцісу беларуская "маладзёжка" не выйшла з групы на Еўра-2019, заняўшы апошняе месца і прапусціўшы наперад аднагодкаў з Харватыі, Грэцыі і Чэхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі