Галоўным трэнерам ХК "Дынама-Мінск", хутчэй за ўсё, стане замежнік

Галоўным трэнерам ХК "Дынама-Мінск", хутчэй за ўсё, стане замежнік

Галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынама-Мінск", хутчэй за ўсё, стане замежнік. Пра гэта журналістам заявіў старшыня назіральнага савета клуба Ігар Шуневіч пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам 10 чэрвеня, інфармуе БЕЛТА.

Шуневіч адмовіўся называць канкрэтныя прозвішчы. Ён толькі паведаміў, што акрамя галоўнага трэнера ўвесць астатні трэнерскі штаб будзе складацца з беларусаў. 

"Мы адмаўляемся ад легіянерскай формулы мінулага сезону. Практычна ў два разы будзем скарачаць лік легіянераў", — дадаў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі