Вы тут

Галоўны трэнер "Слуцка" падаў у адстаўку пасля паразы ад "Смалявічаў"

Віталь Паўлаў / vk.com/sfc.slutsk

26 чэрвеня ФК "Смалявічы" прымаў у сябе дома гасцей са "Слуцка" ў рамках 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. 

Гульня скончылася перамогай "Смалявічаў" — 2:1.

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі галоўны трэнер слуцкіх футбалістаў Віталь Паўлаў падаў у адстаўку, піша "Трыбуна". 

Слуцкі клуб пацярпеў 6 паразаў у апошніх 8 гульнях і ў турнірнай табліцы чэмпіянату знаходзіцца на дзясятым месцы.

Раней паведамлялася, што "Слуцк" мае сур'ёзныя фінансавыя праблемы. Але на гэтым тыдні старшыня Мінаблвыканкама Аляксандр Турчын узгадніў з урадам фінансавую падтрымку двух футбольных клубаў — "Гарадзея" і "Слуцк".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.