Галоўны трэнер БАТЭ пра перамогу над "Арсеналам": Гэта было лепш, чым секс
![Галоўны трэнер БАТЭ пра перамогу над "Арсеналам": Гэта было лепш, чым секс](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/baha-1502.jpg.webp?itok=9GfN_79W)
Матч у адказ у Лондане паміж БАТЭ і "Арсеналам" будзе няпростым. Пра гэта заявіў галоўны трэнер барысаўскага футбольнага клуба Аляксей Бага на прэс-канферэнцыі пасля гульні.
Нагадаем, што 14 лютага ў плэй-оф Лігі Еўропы БАТЭ выйграў у "Арсенала" з лікам 1:0. Матч у адказ пройдзе праз тыдзень.
"Сёння зрабілі маленькі крок для выхаду ў наступны раўнд. Чакаем цяжкую гульню, рыхтуемся да чэмпіянату, да наступнага матчу. У галаве трымаем шмат момантаў. А па выніках матчу ў Лондане зробім пэўныя высновы", — прыводзіць "Прессбол" словы трэнера на пасляматчавай прэс-канферэнцыі.
Дарэчы, пакідаючы залу прэс-канферэнцыі, Бага прызнаўся: "Гэта было лепш, чым секс".