Вы тут

"Галоўны эфір": беларускі футбол стаў цэнтрам еўрапейскага

За матчамі чэмпіянату Беларусі цяпер сочаць і за мяжой / Reuters

У праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" выйшаў сюжэт пра чэмпіянат Беларусі па футболе, адзін з нямногіх у свеце, які не быў спынены падчас пандэміі каранавіруса. Правы на яго трансляцыю ўпершыню набылі ў замежжы і паказваюць у дзясятку краін.

"Беларускі футбол стаў цэнтрам еўрапейскага і стаў цікавы не толькі міжнароднаму гледачу, але і нашаму", — падкрэслівае ў сюжэце журналіст.

Прагучала і фраза, што адзін з матчаў чэмпінату Беларусі па футболе паглядзелі больш за 6 млн чалавек. Але з відэароліка на YouTube яна неўзабаве знікла. Бо інфармацыя пра мільёны не пацверджаная і найхутчэй з'яўляецца фэйкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.