Галоўная версія прычыны гібелі людзей у Барысаве — атручэнне чадным газам

Галоўная версія прычыны гібелі людзей у Барысаве — атручэнне чадным газам

Галоўная версія прычыны гібелі 6 чалавек у дзвюх кватэрах шматпавярховага дома ў Барысаве — атручэнне чадным газам. Пра гэта ў пятніцу заявіў старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. Праўда, яшчэ няма вынікаў судова-медыцынскіх экспертызаў. Таму пакуль следства не можа сказаць, якая прычына смерці людзей, адзначыў Наскевіч.

Як паведамляла Еўрарадыё, трагедыя здарылася ўвечары 27 студзеня. Загінулі жыхары дзвюх кватэраў, размешчаных адна над адной. Сярод іх — падлеткі 10 і 17 гадоў. На службовых асобаў "Барысаўміжрайгазу" пачалі крымінальную справу за неналежнае выкананне службовых абавязкаў.

Тры версіі трагедыі ў Барысаве

Пасля трагедыі ў Барысаве “Белтопгаз” правярае абсталяванне па ўсёй краіне

Галоўная версія прычыны гібелі людзей у Барысаве — атручэнне чадным газам
Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі