Галоўная падзея контрнаступу яшчэ наперадзе — міністр абароны Украіны

У УСУ ёсць поспехі, пра якія пакуль маўчыць украінскі Генштаб, кажуць у Мінабароны / ілюстрацыйнае фота @ministry_of_defense_ua
У УСУ ёсць поспехі, пра якія пакуль маўчыць украінскі Генштаб, кажуць у Мінабароны / ілюстрацыйнае фота @ministry_of_defense_ua

Міністр абароны Аляксей Рэзнікаў пракаментаваў размовы пра павольнае прасоўванне ўкраінскіх войскаў у рамках контрнаступу. Паводле яго, "галоўная падзея" яшчэ наперадзе. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю Financial Times. Паводле слоў Рэзнікава, вызваленне некалькіх населеных пунктаў у гэтым чэрвені нельга разглядаць як "галоўную падзею" контрнаступу, гэта ўсяго толькі "папярэдняя рэпетыцыя" больш сур'ёзнага ўдару.

"Калі гэта адбудзецца, вы ўсё гэта ўбачыце... Усе ўсё ўбачаць", сказаў Рэзнікаў. Ён таксама падкрэсліў, што асноўныя рэзервы, у тым ліку большасць брыгад, нядаўна навучаных на захадзе і аснашчаных сучаснымі танкамі і бронетэхнікай NATO, яшчэ не задзейнічаныя. Акрамя таго, са слоў міністра, у УСУ ёсць "пэўныя поспехі", пра якія маўчыць украінскі Генштаб. А "расіяне не паведамляюць свайму кіраўніцтву, што страцілі пэўны раён або тэрыторыю". Баяцца дакладваць, сцвярджае Рэзнікаў. Пры гэтым ён перасцярог ад завышаных чаканняў. Цяперашні контрнаступ можа адрознівацца ад хуткіх поспехаў УСУ мінулага года на паўночным усходзе Харкаўскай вобласці і ў Херсоне.

"Нельга чакаць цуду ў кожнай аперацыі", падкрэсліў Рэзнікаў.

У мінулыя суткі ўкраінскія сілы правялі контрнаступальныя аперацыі як мінімум на чатырох участках фронту, гаворыцца ў справаздачы Інстытута вывучэння вайны. Паводле слоў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, УСУ прасунуліся на ўсіх актыўных участках фронту ад Данецкай да Запарожскай абласцей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі